Канал пастаўкі дзяўчат за мяжу для сексуальнай эксплуатацыі перакрылі беларускія праваахоўнікі

12 ноября 2019
Вербаваннем займаўся грамадзянін Украіны. Сам жыў у Літве. Беларусак падбіраў для таго, каб у далейшым адправіць іх у Прыбалтыку і іншыя рэгіёны Еўрасаюза. Прычым, патэнцыяльным кандыдаткам умовы паведамлялі загадзя: фігурант апісваў пералік паслуг, парадак аплаты, пазначаў і свой фінансавы інтарэс. Вербаваннем ён займаўся ў інтэрнэце.

У Беларусь фігурант прыехаў за дзвюма дзяўчынамі 29 і 32 гадоў. Іх неабходна было пераправіць у Літву. Затрымалі мужчыну на адной з мінскіх аўтазаправак.