Канал нелегальнай міграцыі ў краіны ЕС перакрылі супрацоўнікі ГУБАЗ у Пастаўскім раёне

28 июня 2019

Праваахоўнікі затрымалі 29-гадовага жыхара Віцебска - ён ужо мае судзімасці. У поле зроку міліцыі мужчына патрапіў у памежнай зоне на трасе Браслаў - Паставы - Мядзел. Паводле паведамлення МУС, дзейнічаў фігурант сумесна з замежнымі кампаньёнамі. Разам яны арганізавалі незаконны заезд, знаходжанне і транзіт па тэрыторыі Беларусі двух грамадзян В'етнама. Патрапіць у Еўропу разам з імі планавалі і двое расіян.

Аператыўны супрацоўнік 7-га ўпраўлення па Віцебскай вобласці ГУБАЗіК МУС Беларусі: "У 7-е ўпраўленне ГУБАЗ паступіла інфармацыя ў дачыненні да жыхара Віцебска, раней неаднаразова судзімага, аб падрыхтоўцы да перапраўкі нелегалаў з Расіі праз Беларусь у Літву. Фігурант загадзя размясціў у непрыдатным доме грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія прыбылі да яго. Пасля чаго ў дзень перапраўкі завёз з РФ двух грамадзян В'етнама. Затым усіх чацвярых на арандаваным аўтамабілі ў цёмны час сутак прывёз у Пастаўскі р-н, у памежную зону. Адкуль расіяне і в'етнамцы павінны былі нелегальна, па-за пунктамі пропуску, патрапіць у Літву".

Праваахоўнікі высвятляюць, хто дапамагаў беларусу. За арганізацыю незаконнай міграцыі заведзена крымінальная справа. Падазроны затрыманы, а нелегалаў чакае дэпартацыя.