Да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгаварылі кіраўніка "Каліпса Тур"

18 июня 2018

Ураджэнка Мінска прызнаная вінаватай у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Прысуд агучылі ў судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы. Па справе прызнаны пацярпелымі без малога сотня кліентаў турфірмы. Усе гэтыя людзі не змаглі паляцець ва ўжо аплачаны водпуск. Пра гэтую справу мы распавядалі і летам 2017-га, калі скандал толькі разгарэўся, і сёлета ў сакавіку, калі пачаўся судовы працэс у дачыненні да кіраўніка турфірмы. 16 тамоў крымінальнай справы, амаль сто падманутых турыстаў і ўрон больш чым на 280 тысяч рублёў. 

Паводле звестак следства, грошы кліентаў дырэктар "Каліпса Тур" пакідала ў казіно. З часам яна спрабавала неяк вырашыць фінансавыя праблемы, але турысты чакаць стаміліся і звярнуліся ў міліцыю. Сторона защиты с приговором не согласна и будет обжаловать решение суда.