Да пошукаў хлопчыка, які прапаў у Свіслацкім раёне, падключыліся беспілотнікі

22 сентября 2017

Да пошукаў хлопчыка, які прапаў у лесе ў Свіслацкім раёне, сёння падключыліся беспілотнікі. "Бусел-М 40" - распрацоўка беларускай Акадэміі навук. На апараты ўсталяваныя цеплавізары, менавіта з іх дапамогай былі атрыманыя каардынаты, дзе можа знаходзіцца дзіця. Зараз ратавальнікі правяраюць гэтыя мясціны.

Пошукі дзіцяці працягваюцца ўжо шосты дзень.