З-за моцнага снегападу ў Мінску шмат аварый

17 января 2018

Некалькі хвілін таму сур'ёзнае ДТЗ адбылося на праспекце Незалежнасці. Вадзіцель белага "фальксвагена" ехаў у бок вуліцы Філімонава і не справіўся з кіраваннем. Яго занесла і выкінула на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з "пежо". У іх уехалі яшчэ дзве машыны.