З-за ападкаў у Мінску павялічылася колькасць ДТЗ

26 ноября 2019
За апошнія суткі і ў сталіцы павялічылася колькасць аварый у тры разы. У горадзе зафіксавалі 87 дарожных здарэнняў. Большасць з іх адбылася з-за неасцярожнасці вадзіцеляў. Умовы надвор’я паказалі, что не ўсе сталічныя аўтааматары гатовыя да зімовага стылю ваджэння. Маразы змяніліся моцнымі ападкамі. Сёння з  раніцы дарогі замяло снегам. Зараз супрацоўнікі сталічнай аўтаінспекцыі працуюць ва  ўзмоцненым рэжыме. Дзяжураць на асабліва небяспечных участках дарог горада. Таксама правяраюць транспартныя сродкі на наяўнасць зімовай гумы.