З-за непагадзі у Мінскай вобласці каля 40 адключэнняў электраэнергіі

18 сентября 2017

Дажджлівы і ветраны балтыйскі цыклон "Томас" прыйшоў і ў Мінскую вобласць. Шквалісты вецер узмацняецца да 24 метраў за секунду. Асабліва моцныя парывы - у паўночнай частцы рэгіёна.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў першай палове дня назіраўся рост колькасці адключэнняў. У Мінскай вобласці іх каля 40. У Мінскім, Слуцкім і Маладзечанскім раёнах пашкоджана больш за сотню трансфарматарных падстанцый. Аварыйныя брыгады аператыўна ліквідуюць адключэнні.

Непагадзь не паўплывала на работу Нацыянальнага аэрапорта, ён працуе ў штатным рэжыме і службы гатовы да рэзкіх змяненняў метэаўмоў. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены і заўтра.