Крыніцы іанізацыйнага выпраменьвання на борце самалёта Ан-12

20 марта 2017

У аэрапорце Гомеля зрабіў пасадку самалёт Ан-12, які накіроўваўся з Арменіі транзітам праз Беларусь у Балгарыю і далей у Харватыю. Падчас надгляду супрацоўнікі мытні і пагранслужбы выявілі груз з маркіроўкай наяўнасці крыніцы іанізацыйнага выпраменьвання. Радыяцыйны фон паказаў значнае перавышэнне дапушчальнага значэння. У аэрапорт тэрмінова выклікалі мабільную групу радыяцыйнай і хімічнай бяспекі, супрацоўнікаў МНС. Падчас вывучэння суправаджальных дакументаў і пацвярджэння наяўнасці прававых падстаў для перамяшчэння грузу транзітам праз нашу краіну было прынята рашэнне аб пропуску судна.