Інцыдэнт у сталічнай падземцы

26 марта 2018

На станцыі "Купалаўская" каля апоўдня мужчына ўпаў пад цягнік, які рухаўся. У сувязі з гэтым станцыя была часова закрыта, саставы не спыняліся. Мужчыну выратаваць не ўдалося, ён загінуў. На месцы працуе следча-аператыўная група з удзелам экспертаў, каб высветліць асобу загінуўшага і акалічнасці здарэння.

Зараз Аўтазаводская лінія працуе ў штатным рэжыме - з 13:45 адбываецца пасадка і высадка пасажыраў.