Ідэнтыфікаваныя ўсе 5 загінуўшых ва Украіне беларусаў

20 июля 2018

Мы працягваем сачыць за сітуацыяй ва Украіне, там сёння раніцай адбылося ДТЗ з удзелам беларускага мікрааўтобуса. Як паведамілі ў МЗС нашай краіны, да гэтага моманту ідэнтыфікаваныя ўсе 5 загінуўшых беларусаў. 12 чалавек застаюцца ў бальніцы. З іх трое па-ранейшаму ў рэанімацыі. 9 - у хірургічным аддзяленні. Тым часам гомельскія медыкі гатовыя аказаць дапамогу ў транспартоўцы пацярпелых у Беларусь. Што датычыцца кампаніі-перавозчыка - удзельніка ДТЗ, то нам атрымалася высветліць наступнае (відэа).

Сваякі пацярпелых па ўсю інфармацыю могуць звярнуцца на гарачую лінію ўкраінскай паліцыі.