Затрыманы грамадзянін Азербайджана, якога падазраюць у згвалтаванні і забойстве

21 мая 2019
Беларускае ГУБАЗ пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" затрымалі грамадзяніна Азербайджана.

Яго падазраюць у згвалтаванні і забойстве. У нашу краіну 41-гадовы мужчына прыбыў з Масквы. Паводле інфармацыі расійскіх калег, за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь ён падвозіў 23-гадовую дзяўчыну, якая і стала ахвярай.

У той жа дзень міліцыя ўстанавіла, што мужчына едзе з Віцебска ў Мінск. Яго затрымалі на запраўцы недалёка ад сталіцы і выслалі ў прымусовым парадку. Ужо ў Расіі яго затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага крымінальнага вышуку. Зараз ён дае паказанні.