Грузавік перакуліўся на кальцавой

14 мая 2020
Перакуліўся і знёс агароджу. Аварыя з удзелам грузавіка на Мінскай кальцавой дарозе прывяла да часовага ўскладнення руху. Вадзіцель аўтамабіля МАЗ рухаўся па МКАД каля вуліцы Убарэвіча. У гэты момант машыну занесла, і яна легла на бок. Вадзіцель не траўміраваны. Паводле слоў відавочцаў, прычынай здарэння магло стаць пашкоджанае кола.