Грузавік, які насмерць збіў дзяўчынку на праспекце Пераможцаў, быў няспраўны

20 марта 2018

Па смяротным ДТЗ на праспекце Пераможцаў сёння Следчы камітэт завяршыў расследаванне. Матэрыялы перадалі пракурору для накіравання ў суд. Як аказалася, тармазная сістэма, рулявое кіраванне і хадавая частка грузавіка былі няспраўныя. Апошні раз тэхагляд аўто праводзілі ў 2015 годзе. Таксама следства высветліла, што вадзіцель мог адвесці машыну ад пешаходнага пераходу і выехаць на газон. Мужчына сваю віну цалкам прызнае, ён знаходзіцца пад вартай. Нагадаем, ДТЗ адбылося ў Мінску ў снежні ля гандлёвага цэнтра "Замак". У групу людзей на пешаходным пераходзе ўрэзаўся грузавік. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, траўмы атрымалі яе бабуля, брат, а таксама яшчэ двое мінакоў.