Гродзенскія мытнікі канфіскавалі нелегальны тавар на 176 тысяч рублёў

27 декабря 2017

Па дакументах поліэтылен, а пад ім - горы адзення. Гродзенскія мытнікі канфіскавалі нелегальны тавар на 176 тысяч рублёў. У грузавіку, які накіроўваўся з Літвы на тэрыторыю ЕАЭС, мяркуючы па накладных, знаходзіўся поліэтылен. А ў выніку перавозіліся больш як дзве з паловай тысячы адзінак адзення і аксесуараў.