Грыбнікі ў лесе знайшлі міны і ўзрывальнікі-дэтанатары для гранат

18 сентября 2017

Беларуская міліцыя шукае гаспадара выбухованебяспечнага арсеналу ў Быхаўскім раёне. Грыбнікі ў лесе знайшлі 59 мін рознага калібру і 7 ўзрывальнікаў-дэтанатараў для гранат. Пра гэта расказалі аператыўнікам. Мінёры высветлілі, што арсенал захаваўся пасля Вялікай Айчыннай у даволі добрым стане.

Міны знішчаныя. А праваахоўнікі нагадваюць, што набліжаецца аперацыя "Арсенал". Пра зброю і боепрыпасы, што захоўваюцца або знойдзены, лепш паведамляць у міліцыю, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці.