Грамадзянін Славакіі паспрабаваў правесці ў Беларусь некалькі дзясяткаў кілаграмаў наркотыкаў

19 мая 2019

Затрыманне на беларускай мяжы. Праз пункт пропуску "Дамачава" грамадзянін Славакіі паспрабаваў правесці ў нашу краіну некалькі дзясяткаў кілаграмаў наркотыкаў. 51-гадовы замежнік рухаўся па чырвоным канале на аўтамабілі. Падчас надгляду службовы сабака выявіў наркотык. Па факце незаконнага перамяшчэння праз мяжу наркатычных сродкаў заведзена крымінальная справа. Рэчыва, якое знаходзілася ў брыкетах, перададзена на экспертызу.