Грандыёзны скандал у беларускім футболе

6 июля 2016

Па падазрэнні ў арганізацыі дагаворных матчаў затрыманы 12 чалавек. Кагосьці адпусцілі да пары да часу, хтосьці застаўся ў ІЧУ, але ў ГУБАЗ запэўніваюць, што затрыманні прадоўжацца. Сабраны звесткі аб некалькіх сустрэчах, якія менавіта клубы замяшаны ў нячыстай справе, якія прозвішчы будуць фігураваць у разглядзе, пакуль не паведамляецца. Як адзначаюць у МУС, у Беларусі дзейнічала згуртаваная злачынная група. Як даўно - таксама пытанне адкрытае. У крымінальнай справе замяшаны іншаземцы, а капітал, які выкарыстоўвалі для ставак у букмекерскіх канторах, меў відавочна крымінальнае паходжанне. Як арганізаваць вынік з выгадай для сябе і нечаканым вынікам для гледачоў, паспрабаваў высветліць Аляксандр Смірноў (видео).