Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала кадры дрыфту п'янай брастчанкі на Mercedes

14 июня 2017
У кіраваны занос аўталэдзі пайшла прама ў цэнтры Брэста на скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Піянерскай. Пасля таго як яе заўважылі супрацоўнікі дарожнай міліцыі, вадзіцель паспрабавала ўцячы. Але ўжо пасля некалькіх хвілін пагоні аўтамабіль парушальніцы ўрэзаўся ў дарожны знак, пасля чаго вылецеў у кювет. За рулём Mercedes S-класа аказалася 26-гадовая дзяўчына. Паводле інфармацыі ДАІ, у крыві затрыманай было 2,5 праміле алкаголю. У выніку напярэдадні дзяўчыну пазбавілі вадзіцельскіх правоў на пяць гадоў, таксама ёй трэба будзе заплаціць штраф у памеры каля 2 тысяч рублёў.