Гарэла маёмасць у падсобным памяшканні сталічнай школы

12 марта 2020
Пажар у сталічнай школе № 215. Гарэла маёмасць у падсобным памяшканні. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Вучняў і персанал аператыўна эвакуіравалі. У шпіталь звярнуўся толькі намеснік дырэктара з папярэднім дыягназам "атручэнне". Ён самастойна спрабаваў патушыць узгаранне да прыбыцця ратавальнікаў і медыкаў. Прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне. Зараз ідзе праверка.