Гонкі на сталічных вуліцах учыніў 26-гадовы байкер

14 апреля 2018
Матацыкліст трапіў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ на Партызанскім праспекце. Просьбу праваахоўнікаў спыніцца ён праігнараваў. Пачалася пагоня. Байкер сутыкнуўся са службовым аўто, ледзь не збіў пешахода і паспрабаваў схавацца ў дварах. Там яго і затрымалі. Аказалася, што мужчына быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. І сёлета яго спынялі ўжо не першы раз.