Галалёд паралізаваў рух у Салігорскім раёне

8 декабря 2016

Асцярожна! Разгул ледзяной стыхіі. Галалёд паралізаваў рух у Салігорскім раёне. Напярэдадні там сутыкнуліся аўтобусы. Сёння сітуацыя зноў вельмі слізкая. Па-ранейшаму дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі. Плюсавая тэмпература толькі дабавіла небяспечных паверхняў. Шкло аўтамабіляў складана чысціцца, а некаторыя і зусім падобныя на ледзяныя статуі.  Рух на дарогах быў моцна ўскладнены, людзі паведамлялі аб дробных аварыях, грамадскі транспарт не хадзіў. Але, як запэўнілі нас і ў ДАІ вобласці,  і ў Салігорскім райвыканкаме, рух транспарту адноўлены, дарогі апрацаваныя. Раней дарожная міліцыя заклікала аўтамабілістаў быць вельмі ўважлівымі. План "Надвор'е" ўведзены  ў Брэсцкім рэгіёне. У сталіцы ўсплёску ДТЗ зафіксавана не было, нягледзячы на ледзяны дождж. Пры гэтым медыкі заяўляюць аб росце галалёдных траўм. Напярэдадні ў шостую бальніцу звярнуліся 26 чалавек. Непагадзь не паўплывала на працу энергасістэмы, адпаведная інфармацыя размешчана ў твітар-акаўнце ДВА "Белэнерга". Нацыянальны аэрапорт "Мінск" працуе ў штатным рэжыме.