Аднагадовае дзіця ў Горках шпіталізавалі з хімічным апёкам поласці рота і стрававода

7 августа 2018

Малы пераблытаў кіслату з газіроўкай. Незадоўга да здарэння яго бацькі чысцілі трубы. Рэчыва знаходзілася ў бутэльцы з-пад напоя. І гэты выпадак не адзіны.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі: "У Гродзенскай вобласці Ваўкавыскім раёне дзеці гулялі на адным з манументаў, забраліся на вышыню. І адно дзіця ўпала з вышыні больш як 2,5 метра. Атрымала цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжару".

І яшчэ адно здарэнне ў Брэсцкай вобласці. Там 4-гадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха. Малая, застаўшыся без нагляду, залезла на падваконнік і абаперлася на маскітную сетку. Хоць і ўпала на траву, атрымала траўмы.