Кіраўнік Браслаўскага райвыканкама і яго жонка затрыманыя па падазрэнні ў атрыманні хабараў

4 июля 2018

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб карупцыі супраць кіраўніка Браслаўскага райвыканкама, а таксама яго жонкі - начальніка аддзела эканомікі выканкама. Мужа і жонку затрымалі па падазрэнні ў перавышэнні паўнамоцтваў і атрыманні хабараў за рашэнне пытанняў іх кампетэнцыі. Вядома, што падазроны раней займаў пасаду дырэктара ЖКГ горада Чашнікі. З 2015 ён заняў сваю апошнюю пасаду. Абвінавачаныя пад вартай. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.