ДАІ: за выхадныя адбылося 20 аварый, 2 чалавекі загінулі і 21 пацярпеў

13 апреля 2020
20 аварый за выхадныя, у якіх загінулі двое і пацярпеў 21 чалавек, у тым ліку дзіця. Статыстыку дарожных здарэнняў публікуе ДАІ. Амаль паўтары сотні вадзіцеляў папаліся п'янымі за рулём. А больш за трыста чалавек наогул не мелі права садзіцца за руль. Напрыклад, у Лунінецкім раёне 19-гадовы шафёр перавысіў хуткасць, выехаў на абочыну, дзе пратараніў прычэп. 18-гадовая дзяўчына-пасажыр патрапіла ў бальніцу. Хлопец не меў правоў і быў п'яны - 1,5 праміле алкаголю. У Гомельскім раёне вадзіцель "нісана" на закругленні дарогі не зладзіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Медыкі агледзелі мужчыну, папярэдне, ён быў п'яны.