ДАІ высвятляе прычыны аварыі мікрааўтобуса «Фальксваген» і «Лады» - яны сутыкнуліся каля Ракава ў Валожынскім раёне. Пры павароце налева вадзіцель легкавой не саступіла дарогу. Траўміравана 43-гадовая пасажырка «Лады». У яе - два пераломы і чэрапна-мазгавая траўма. З машыны пацярпелую дэблакіравалі ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага інструмента.
ДАІ высвятляе прычыны аварыі мікрааўтобуса "Фальксваген" і "Лады"
16 февраля 2017













