ДАІ: Звыш 100 п'яных за рулём, больш чым 300 бяспраўнікаў, 11 аварый і 14 пацярпелых за выхадныя

6 апреля 2020
Звыш ста чалавек, п'яных за рулём, больш чым  тры сотні  бяспраўнікаў, 11 аварый і 14 пацярпелых. Такая дарожная сітуацыя за мінулыя выхадныя, паводле звестак  ДАІ. 

Напрыклад, у Іванаўскім раёне пад колы "мерседэса" трапіў 75-гадовы веласіпедыст, ён шпіталізаваны. Вядома, што яшчэ ў 2014 годзе аўтамабіліст, які збіў яго, быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання за кіраванне п'яным. А ў Пінску дапамога медыкаў спатрэбілася 78-гадоваму пенсіянеру - яго збіў аўтамабіль БМВ. Адбылося ДТЗ у Рэчыцкім раёне. Паведамляецца, што нецвярозы пешаход раптам выскачыў на дарогу, а шафёр "аўдзі" не паспеў затармазіць і пазбегнуць сутыкнення. Пацярпелы ў бальніцы.