ДАІ працягвае высвятляць прычыны аварыі з удзелам машыны хуткай дапамогі

9 марта 2017

ДТЗ здарылася сёння раніцай у раёне праспекта Пушкіна. Медыкі вярталіся з камандзіроўкі. Мяркуецца, што вадзіцель мог заснуць за рулём. Аўтамабіль урэзаўся ў бардзюр, затым выехаў за межы праезнай часткі і зачапіў два дрэвы. Спыніў машыну ліхтарны слуп. У момант сутыкнення ў аўто знаходзіліся 4 чалавекі.

Ігар Марат, камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС г. Мінска: "Паводле тлумачэнняў вадзіцеля хуткай медыцынскай дапамогі, ён, вяртаючыся з працяглай камандзіроўкі, рухаўся па праспекце Пушкіна з боку праспекта Жукава ў кірунку вуліцы Адаеўскага па другой паласе. У нейкі момант заснуў за рулём і адчуў ужо ўдар. У выніку гэтага здарэння пацярпелі два пасажыры, якія знаходзіліся менавіта ў салоне аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі. Яны з траўмамі рознай ступені цяжару былі дастаўленыя ў БХМД".

У выніку аварыі ў двух пасажыраў дыягнаставаны шматлікія ўдары, рассячэнні і вывіхі. Стан пацярпелых стабільны. Іх жыццю нішто не пагражае.