ДАІ шукае вінаватага ў смяротнай аварыі ў Маскоўскім раёне сталіцы

15 октября 2018

Жанчына трапіла пад колы аўто і загінула на месцы. Здарэнне адбылося на ўчастку паміж вуліцамі Ясеніна і Курганнай. Дарожная міліцыя шукае вадзіцеля серабрыстага аўто з разбітай фарай, які пакінуў месца ДТЗ.

Яшчэ адна аварыя, толькі з удзелам трох аўтамабіляў і аўтобуса, адбылася на скрыжаванні вуліц Вялікая Слепня і Кедышкі. Кіроўца Mitsubishi пры павароце налева не саступіў дарогу аўтамабілю Mazda і сутыкнуўся з ім. Ад удару Mitsubishi перакулілася на бок. Далей адбылося сутыкненне машын Mazda і Audi, ад чаго аўтамабіль Mazda ўрэзаўся ў аўтобус маршрута № 13. Вадзіцель і пасажыры рэйсавага транспарту не пацярпелі. А вось пасажыры трох машын з траўмамі былі шпіталізаваны.