Фота на даху грузавога вагона цягніка для сталічнага васьмікласніка павярнулася цяжкімі наступствамі

21 мая 2019

Фота на даху грузавога вагона цягніка для сталічнага васьмікласніка павярнулася цяжкімі наступствамі - у яго сур'ёзныя апёкі пяцідзесяці працэнтаў цела. Юнак зараз знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі ў цяжкім стане. Інцыдэнт здарыўся на чыгуначных пуцях у раёне вуліцы Каржанеўскага. Школьнік атрымаў моцны ўдар токам, а пасля падзення яшчэ і некалькі пераломаў.