Фота аварыі з удзелам аўтобуса з вайскоўцамі

9 ноября 2017

Толькі што ў нас з'явіліся фота аварыі з удзелам аўтобуса з вайскоўцамі. Салдаты з часці Брэсцкага гарнізона патрапілі ў ДТЗ пад Свіслаччу. Ёсць пацярпелыя - яны шпіталяваныя. У чацвярых пераломы. Усяго ў машыне знаходзіўся 21 чалавек. Яны ехалі на планавыя мерапрыемствы ў Гродна. Вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем, і аўтобус з'ехаў у кювет. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.