Фантан пасярод дарогі! На вуліцы Арлоўскай прарвала трубу

17 апреля 2020
Гэта ўскладняла рух машын. На месцы працавалі супрацоўнікі водаканала, яны займаліся ліквідацыяй непаладкі. Арганізаваць рух дапамагалі спецыялісты Дзяржаўтаінспекцыі. А вось вадзіцель МАЗа дарожную сітуацыію не ўлічыў і здзейсніў неабдуманы манеўр. Грузавік рухаўся па вуліцы Ціміразева з боку Арлоўскай у трэцяй паласе і падчас перастраення ў другую - не заўважыў аўтамабіль Volkswagen, які ехаў у спадарожным напрамку. У выніку адбылося сутыкненне. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых у ДТЗ няма.