Фактычна палова Мінска сёння засталася без электрычнасці

6 сентября 2017

Прычына - аварыя на сталічнай ЦЭЦ-4. Няштатная сітуацыя ўзнікла каля 11-ці гадзін раніцы. Аднак апоўдні электразабеспячэнне горада поўнасцю аднавілі. Па словах дырэктара цеплаэлектрацэнтралі, адбылося аварыйнае адключэнне абсталявання з-за разрыву аднаго з трансфарматараў напружання, што выклікала магутнае замыканне і спыненне адной з турбін станцыі, а таксама катла. Адбыўся выкід пары, які суправаджаўся гучным гукам.

Прычыны няштатнай сітуацыі на станцыі зараз высвятляюцца. На месцы працуе аварыйная брыгада.