Факт карупцыі выявіў Следчы камітэт Беларусі

15 ноября 2016

За хабар затрыманы старшыня Бабруйскага гарвыканкама. Паводле слоў следчых, чыноўнік дапамагаў вырашаць розныя пытанні ў яго кампетэнцыі за некаторую суму. Звярталіся да кіраўніка і звычайныя грамадзяне, і бізнесмены. Мяркуецца, што чыноўнік садзейнічаў у выдачы дазволаў, ліцэнзій, спрыяў у прызначэнні на пасаду. Пра якія сумы ідзе размова, пакуль не выдаецца.

Сяргей Кабаковіч, начальнік аддзела Следчага камітэта Беларусі: "СК узбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 430 КК - гэта атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча, у дачыненні да Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Следчыя праводзяць комплекс працэсуальных дзеянняў і мерапрыемстваў па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцяў па гэтай крымінальнай справе".

Юрый Ткачук, намначальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Беларусі: "Каваленка зараз затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Зараз збіраюцца дадатковыя факты яго супрацьпраўнай дзейнасці".

Абвінавачанне падазронаму пакуль не прад'яўлялі. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.