Гэты дзень жыхары Віцебскай вобласці запомняць надоўга

12 июля 2016

Напярэдадні па рэгіёне прайшоўся сапраўдны тарнада, які змятаў усё на сваім шляху. Яго разгул закрануў шматлікія куткі Беларусі. Па краіне без святла засталіся больш як 300 населеных пунктаў. Да гэтай гадзіны, вядома, энергазабеспячэнне адноўлена. Моцны лівень з парывамі ветру назіралі і жыхары сталіцы. Але, на шчасце, пазаштатных сітуацый не было. Чаго не скажаш пра паўночны рэгіён. Больш за ўсё пацярпеў аграгарадок Шаркаўшчына - тут ураган разбурыў пабудовы, зрываў дахі з дамоў і вырываў дрэвы. Ёсць і пацярпелыя. Вольга Маслоўская ўбачыла наступствы стыхіі.