Яшчэ адна ахвяра тонкага лёду

9 февраля 2018

На гэты раз на рацэ Свіслач. Работнікі МНС познім вечарам дасталі з вады мужчыну на выгляд каля 30 гадоў у непрытомным стане. Нават пасля экстраннай рэанімацыі яго выратаваць не ўдалося. Прычыны смерці і акалічнасці здарэння зараз высвятляюцца. Ратавальнікі нагадваюць пра небяспечнасць выхаду на лёд, асабліва на рэках з хуткай плынню. Калі тэмпература паветра трымаецца вышэй за 0 больш чым тры дні, лёд становіцца нетрывалым.