Яшчэ адно дзіця пацярпела падчас катання з гары

10 января 2019

У Полацку вучань 4 класа на хуткасці ўрэзаўся ў дрэва і атрымаў траўму галавы. Мяркуецца, хлопчык катаўся на цюбінгу. Сітуацыя адбылася на адным з крытых схілаў у раёне Кургана Бессмяротнасці. Дзіця даставілі ў цэнтральную гарадскую бальніцу.