11 гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд Фрунзенскага раёна Мінска абвясціў прыгавор у дачыненні экс-уладальніка "Мотавела". Аляксандр Мураўёў прызнаны вінаватым. Нагадаем, яго абвінавацілі ў махлярстве, крадзяжы і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Бізнесмена затрымалі летам 2015-га, разам з ім на лаўцы падсудных апынуліся і некалькі топ-менеджараў. Абвінавачанне настойвае, што кампанія ATEC Holding, дырэктарам якой і з'яўляўся Мураўёў, не выканала ўмоў прыватызацыі. І пазапраўна завалодала і распараджалася акцыямі завода. Акрамя таго, гандаль пры дапамозе пасрэднікаў дазваляў "Мотавела" недаплачваць падаткі ў казну. Падрабязнасці ўжо ў наступных выпусках.
Экс-уладальнік "Мотавела" прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі
30 января 2017













