Двух пешаходаў збілі сёння ў Мінску

20 марта 2020
На Ванеева Renault урэзаўся ў Mazda, пасля сутыкнення яго адкінула на двух пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. 72-гадовая жанчына-пешаход атрымала траўмы і дастаўлена ў бальніцу, а мужчына не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.