Дваіх сямігадовых братоў-блізнят ратавалі сёння ў Гомелі

4 января 2018

Званок на гарачую лінію паступіў днём. Відавочцы паведамілі, што на пятым паверсе шматкватэрнага дома па вуліцы Кожара ў адчыненым акне на падаконніку знаходзяцца двое малых. Праз чатыры хвіліны ратавальнікі разгарнулі куб жыцця, які змякчае падзенне з вышыні. У гэты ж час супрацоўнікі МНС праз зачыненыя дзверы размаўлялі з дзецьмі і высветлілі, што яны засталіся дома пад наглядам сястры, якая выйшла ў магазін. Спецслужбы высветлілі месца працы мамы і выклікалі яе дамоў. Аперацыя завяршылася ўдала, дзеці не пацярпелі.