Дваіх мужчын, якія пацярпелі падчас выбуху ў пяціпавярховіку ў Драгічыне, перавезлі ў сталіцу

10 декабря 2019
Дваіх мужчын, якія пацярпелі падчас выбуху ў пяціпавярховіку ў Драгічыне, перавезлі ў сталіцу для далейшага лячэння. Пасля НЗ  у бальніцу трапілі чацвёра чалавек, адзін з якіх - дзіця.

Наступствы выбуху ў пяціпавярховіку ў Драгічыне


Міхаіл Роўкач, загадчык аддзялення  Драгічынскай цэнтральнай раённай бальніцы: "Маладыя людзі 90 і 84 гадоў нараджэння паступілі ў цяжкім стане з шырокімі апёкамі твару, цела, канечнасцяў, множнымі ранамі. Былі шпіталізаваны  ў рэанімацыйнае аддзяленне, дзе праводзіліся процішокавыя  мерапрыемствы, апрацоўку апёкавых  паверхняў".

Паведамленне аб выбуху ў пяціпавярховым доме  ратавальнікі ў Драгічыне атрымалі напярэдадні каля пяці вечара. З пад'езда, дзе здарылася НЗ,  былі эвакуіраваныя 35 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі,  адбыўся выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння.  Інцыдэнт здарыўся падчас мантажу нацяжной столі.

Ігар Равінец, старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях Драгічынскага райвыканкама: "Разбурэнне адбылося ў пяці кватэрах.  Абследавалі дом камісіяй. Візуальна бачных пашкоджанняў апорнай здольнасці дома мы не ўбачылі, і было прынята рашэнне, узгаднілі з СК, мы людзей засялілі. Астатніх людзей сабралі тут жа каля пад'езда, прапанавалі ім начлег. Толькі 4 чалавекі выявілі жаданне.  Начлег мы прапанавалі ў нашым ліцэі, далі гасцінічны нумар, арганізавалі харчаванне. Яны зараз там і пражываюць".

Відавочцы НЗ дагэтуль не могуць адысці ад шоку.  Выбух быў настолькі магутны, што пачулі нават суседзі з верхніх паверхаў.  Нагадаем, НЗ адбылося ў адной з кватэр на другім паверсе дома  па вуліцы Карла Маркса ў Драгічыне. 

Тамара Сахашчык, відавочца: "Я думала, што кацёл газавы падарваўся,  або што пажар будзе... Мы вельмі спалохаліся.  Дагэтуль не знаходжу месца. Спаць не магла".

Што дакладна  стала прычынай выбуху,   зараз высвятляюць следчыя. Праваахоўнікі разбіраюцца ў акалічнасцях.  Вырашаецца пытанне аб ліквідацыі наступстваў здарэння.