Двое прадаўцоў зброі затрыманыя аператыўнікамі ГУБАЗ

25 октября 2018

Устаноўлена, што непрацуючыя жыхары ў пачатку верасня ў Дубровенскім раёне прадалі самаробны пісталет з глушыцелем і пісталет "Берэта". Непрацуючыя жыхары Оршы за пісталет ТТ і рэвальвер сістэмы Нагана выгандлявалі 1200 долараў. Тым часам МУС і падатковая працягваюць актыўную працу па дэкрыміналізацыі Аршанскага раёна.

Георгій Яўчар, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі: "Апошнія факты канфіскацыі зброі - гэта і буйны арсенал, і канфіскацыя пісталетаў. Факты злачыннага аўтабізнэсу, незаконнай міграцыі, гандаль і няплата значнай часткі падаткаў. Усё гэта пацвердзіла толькі правільнасць выбранага праваахоўнікамі вектару па дэкрыміналізацыі дадзенага рэгіёна".

СК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Незаконны абарот агнястрэльнай зброі". Вядома, што раней адзін з падазроных быў судзімы за гандаль людзьмі.