Дзве пацярпелыя ў Скідалi пакуль застаюцца ў рэанімацыі Гродзенскай бальніцы

26 февраля 2017

Урачэбны кансіліум сабралі дактары, каб вызначыць эфектыўны курс лячэння для пацыентак са Скідаля. Нагадаем, трох з пяці пацярпелых на Скідальскім цукровым камбінаце напярэдадні перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску. Стан усіх жанчын цяжкі. Апёкі цела ў іх ад 50 % і вышэй, а таксама баратраўмы. Больш падрабязна каменціраваць стан пацыентак у Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі пакуль адмаўляюцца.

Дзве пацярпелыя ўсё яшчэ застаюцца ў рэанімацыі ў Гродне. Іх стан стабільна цяжкі. І сёння іх перавозіць у сталіцу не будуць, паведамілі ў бальніцы нашаму карэспандэнту. Пакуль ідзе кансіліум мясцовых урачоў, заўтра да іх далучацца спецыялісты Рэспубліканскага апёкавага цэнтра.

Надзвычайнае здарэнне на Скідальскім цукровым камбінаце, нагадаем, адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Успышка пылапаветранай сумесі была зафіксавана ў галерэі, якая злучае цэх і ліфтавую вежу. Па факце службовай халатнасці, пацягнуўшай па неасцярожнасці цяжкія наступствы, Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.