Двое пацярпелых у аварыі ўкраінскіх дзяцей пераведзены ў аддзяленне нейрахірургіі

15 мая 2018

Новая інфармацыя аб пацярпелых у аварыі ў Камянецкім раёне ўкраінскіх дзецях. Двое з іх пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне нейрахірургіі Брэсцкай абласной бальніцы. Стан усіх шасцярых пацыентаў стабільны. У Брэсце знаходзяцца іх сваякі. Яны забяспечаны пражываннем і харчаваннем.