Рух па мосце ў Жыткавіцкім раёне можа быць перакрыты на год

8 декабря 2017

У Жыткавіцкім раёне, дзе трэснуў мост над Прыпяццю, людзей перапраўляюць цераз раку два катары МНС і яшчэ адно судна. Па стане на 16 гадзін катары МНС перавезлі 91 чалавека, у тым ліку 12 дзяцей. Нагадаем, мера часовая, рух перакрыты цалкам. Аўтамабілістам пакуль даводзіцца рабіць крук праз Мазыр і Столін, альбо карыстацца пераправай у вёсцы Снядзін за 35 кіламетраў ад Жыткавічаў.

Сёння было прынята канчатковае рашэнне аб закрыцці аварыйнага моста. І рух па ім можа быць перакрыты на год. Часовую пераправу ўсталююць за сто метраў уверх па цячэнні.