Дзве сур'ёзныя аварыі адбыліся сёння ў Мінску

14 февраля 2020
Каля паўночы на вуліцы Гарэцкага вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную шчоглу. 17-гадовы пасажыр памёр на месцы. Яшчэ 4 чалавекі былі шпіталізаваныя - шафёр і 16-гадовы юнак у рэанімацыі. Вядома, што 19-гадовы малады чалавек атрымаў вадзіцельскае пасведчанне 15 студзеня. 

А на Партызанскім праспекце 29-гадовы шафёр на БМВ уехаў у Кіа, якая стаяла ў той жа паласе на чырвоны сігнал святлафора. У выніку ўдару вадзіцель і двое пасажыраў Кіа атрымалі траўмы. Іх даставілі ў бальніцу. Паведамляецца, што ў крыві ў шафёра БМВ было больш як два праміле алкаголю.