Дзве буйныя аварыі ў Мінску

17 мая 2018

На праспекце Дзяржынскага машына сутыкнулася з матацыклам. Паводле звестак ДАІ, за рулём аўто ехала дзяўчына і, робячы разварот, не саступіла дарогу сустрэчнаму "сузукі". Байкам кіраваў 28-гадовы малады чалавек. Ён і яго дзяўчына-пасажыр шпіталізаваныя.

І яшчэ адна буйная аварыя ў Мінску. Раніцай вадзіцель МАЗа здзейсніў бакавое сутыкненне з легкавой машынай. Шафёр вялікагруза пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы свайго манеўру. Ад удару легкавое аўто адкінула за межы праезнай часткі, дзе яно ўрэзалася ў слуп. Вадзіцель шпіталізаваны.