Дзве гібелі пад коламі цягніка за адзін вечар

18 апреля 2019

Следчыя разбіраюцца ў акалічнасцях аварыі на чыгуначным пераездзе ў Рагачове, дзе загінула 15-гадовая школьніца. У СК удакладнілі, што НЗ адбылося напярэдадні, дзяўчынка пераходзіла пуці  па наземным пераходзе, па баках не глядзела. Паводле  папярэдніх звестак, яна слухала ў слухаўках музыку і была захопленая тэлефонам. У выніку не заўважыла набліжэнне таварнага цягніка, і не пачула сігналу машыніста. 

Ад удару дзіця адкінула на платформу. Дзяўчынку экстранна павезлі ў бальніцу, дзе праз некалькі гадзін яна памерла. І яшчэ адзін выпадак,  ужо пад Мінскам. У Ратамцы на пераходзе на станцыі цягнік збіў мужчыну. Мінчанін загінуў на месцы. Адзначым, што з пачатку года на чыгунцы ў Беларусі зафіксавана 29 няшчасных выпадкаў, ахвярамі сталі 22 чалавекі.