Дзве беларускі загінулі ў гарах Грузіі. Трэцюю ўдалося выратаваць

15 августа 2019

Знойдзеныя целы дзвюх беларускіх турыстак, якія прапалі ўчора ў гарах Грузіі. Іх выявілі ратавальнікі падчас пошукавай аперацыі на гары Тэтнульдзі. Трэцюю грамадзянку нашай краіны атрымалася выратаваць. Яна ў цяжкім стане. МЗС Беларусі трымае сітуацыю на кантролі. Нагадаем, усё адбылося ў рэгіёне Верхняя Сванетыя, дзе жанчыны адсталі ад асноўнай групы альпіністаў і пасля зніклі. Іх шукалі з дапамогай памежнага верталёта.