Дзве аварыі з удзелам трамваяў у Мiнску

18 марта 2019

Дзве аварыі з удзелам трамваяў. За мінулыя выхадныя ў сталіцы ў выніку сутыкнення з грамадскім транспартам на скрыжаванні вуліц Cвярдлова і Ульянаўскай вадзіцель "Міцубісі" з траўмамі шпіталізаваны. З-за дарожна-транспартнага здарэння больш як на гадзіну спыніўся трамвайны рух. Хто парушыў правілы і праехаў на чырвонае,  высвятляецца.

Аналагічная аварыя і на Казлова. Там у выніку сутыкнення трамвая і легкавога аўтамабіля ніхто не пацярпеў.