Дзве аварыі з падобным трагічным зыходам

16 марта 2019

Уначы ў Салігорскім раёне легкавушка ўрэзалася ў дрэва. За рулём БМВ быў 20-гадовы хлопец. Ён няправільна выбраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем, машына пайшла ў занос. На месцы загінулі двое пасажыраў. Вадзіцель шпіталізаваны.

Не ўтрымаў кіраванне ў момант абгону вадзіцель "нісана" ў Гарадоцкім раёне. Ён урэзаўся ў металічны адбойнік, аўто перакулілася на дах. Вадзіць і пасажыр загінулі на месцы. У машыне ехалі яшчэ двое - адзін чалавек у бальніцы, другі не пацярпеў. Праводзіцца праверка.